Рэспубліканскі праект «Культурная спадчына Беларусі»

10.03.2023

Карта Беларусі ў мастацкім увасабленні
⚡Народныя майстры Столінскага раёна далучыліся да эстафеты па стварэнню "Карты Беларусі".
Нагадаем, што ў Брэсцкай вобласці рэалізуецца рэспубліканскі праект «Культурная спадчына Беларусі» па стварэнню мастацкага твора «Карта Беларусі».
Пано адлюструе асноўныя аб’екты матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны кожнага рэгіёна краіны.
Вышываць карту Столінскага раёна было даручана Валянціне Мікалаеўне Лёгкай, якая працуе кіраўніком узорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка” ДУДА “Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.
Яна выканала сваё даручэнне з вялікай адканасцю, мастацкім густам і творчым падыходам!
Гараднянскі збан і гаршчочак, які мясцовыя жыхары з любоў’ю называюць “мамзэлькай” стануць цудоўным упрыгожваннем нашай берасцейскай карты!