Небяспека - СНІД

07.12.2019

У Столінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці падведзены вынікі раённага этапу штогадовага агляду-конкурсу мастацкіх плакатаў і малюнкаў “Небяспека – СНІД” у рамках акцыі да Сусветнага дня супраць СНІДу.

Мэта агляду-конкурсу – адлюстраваць глабальную праблему ВІЧ/СНІД, прыцягнуць увагу моладзі да існуючай пагрозы, сфарміраваць адказныя і бяспечныя паводзіны, талерантнае стаўленне да людзей, якія жывуць з ВІЧ, прапаганда добрааахотнага тэсціравання на ВІЧ.

Да ўдзелу ў конкурсе паступіла 59 работ ад навучэнцаў агульнаадукцыйных школ, ліцэя і каледжа.

Журы ў складзе прадстаўнікоў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі і аддзела па адукацыі выбрала лепшыя работы, якія прымуць удзел у абласным этапе агляду-конкурсу.