Спяваем разам

02.12.2019

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу харавой творчасці “Спяваем разам” адбыўся 30 лістапада на базе сярэдняй школы № 2 г. Століна.

Свае праграмы выступленняў кампетэнтнаму журы прадставілі Стружская, Хатамельская, № 2 і № 3 г. Століна, Альшанская № 1 сярэднія школы і Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці. Праграма выступлення ўключала абавязковае выкананне твору беларускага аўтара і твору без музычнага суправаджэння.

Для занальнага агляду, які пройдзе 14 снежня ў горадзе Пінску, вылучаны дзіцячы хор “Звонкія галасы” сярэдняй школы № 2 г. Століна (кіраўнік Іна Якімчук).