Што? Дзе? Калі? для 5-7 класаў

30.11.2019

30 лістапада адбыўся абласны сінхронны турнір па гульні “Што? Дзе? Калі?”. Па адных і тых жа пытаннях і ў адзін і той жа час на Брэстчыне гулялі навучэнцы 5-7 класаў. На гульнявым полі ў актавай зале сярэдняй школы № 3 г. Століна сустрэліся 35 каманд раёна.

Удзельнікаў турніру прывітала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Катовіч. З правіламі гульні пазнаёміла і вяла турнір кіраўнік клуба інтэлектуальных гульняў Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Ірына Дабрыянец. За правільнасцю адказаў сачыла і займалася падлікам набраных балаў судзейская брыгада з ліку педагогаў, якія на працягу доўгага часу займаюцца інтэлектуальнай творчасцю ў сваіх установах.

Юныя знатакі сыгралі два туры па 15 пытанняў у кожным.

Турнір вызначыў тры лепшыя каманды, якія набралі найбольшую колькаць правільных адказаў. На першае месца выйшла каманда “Архідэя” сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка (кіраўнік Мікалай Галавач), на другім месцы – “ДеДа” сярэдняй школы №1 г. Давыд-Гарадка (кіраўнік Алена Логвінава). Замыкае тройку прызёраў каманда “Нарнія” сярэдняй школы №3 г. Століна (кіраўнік Людміла Еська).

І хаця не ўсе камнды сталі першымі, яны ўсё роўна атрымалі перамогу: сталі лепей, чым былі – даведаліся новае, знайшлі сяброў, з карысцю правялі час.

Пераможцы турніру будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі. А лепшыя каманды вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім сінхроне.

ВЫНІКІ