“ДэВоны” ў фінале

20.11.2019

Шостага лістапада ў горадзе Брэсце адбыўся фінал абласной лігі Клуба вясёлых і знаходлівых.

Прыемна, што ў ліку пяці фіналістаў гульні – каманда “ДэВоны” сярэдняй школы № 2 г. Століна (кіраўнік - настаўнік музыкі Наталля Кананчук), якая спаборнічала ў гумары і дасціпнасці з універсітэцкімі камандамі Мінска і Віцебска і школьнай камандай горада Брэста.

-         І хоць наша каманда не выйшла пераможцай, дзеці задаволены і шчаслівыя, што прайшлі ўсе адборачныя туры, і гэта добры вынік, - дзеліцца Наталля Мікалаеўна.

Застаецца нзваць імёны фіналістаў – Лізавета Сергіенка, Вікторыя Вячорка, Эдурд Пешка, Юрый Копка, Вітар калавур і Анастасія Малчановіч.

Віншуем фіналістаў КВЗ!