Республиканский педагогический форум

06.11.2019

16 – 17 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, які быў прысвечаны Году малой радзімы.

Правядзенне форуму з’яўляецца значнай ініцыятывай Нацыянальнага цэнтра ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”, падтрыманай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

I Рэспубліканскі педагагічны форум, які адбыўся ў сакавіку 2017 года, стаў своеасаблівым стартам у сумесным асэнсаванні праблем культуралагічнага падыходу ў развіцці прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў.

Форум сабраў больш за 250 удзельнікаў – педагагічных работнікаў, навучэнцаў – з абласных, раённых і сталічных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Праграма двухдзённага мерапрыемства змяшчала шэраг прадуктыўных форм прафесійных зносін і ўзаемадзеяння ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі:

  •  пленарнае пасяджэнне;
  •  панарама-прэзентацыя “Фарміраванне этнакультурнага асяроддзя ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: традыцыі, вопыт, інавацыі”; 
  •  работа секцый “Перайманне, захаванне і трансляцыя культурных каштоўнасцей беларусаў у сучаснай адукацыйнай прасторы”
    (Секцыя 1. Музычны фальклор, тэатральная творчасць.Секцыя 2. Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);
  •  прэзентацыя апорнай метадычнай пляцоўкі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска;
  •  бліц-панарама актуальнага педагагічнага вопыту “Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі: рэгіянальныя практыкі”. 

 

Удзел у форуме прыняла педагог дадатковай адукацыі Столінскага РЦДТ Лёгкая Валянціна Мікалаеўна.