«Зоркі Палесся»

13.04.2019
12 красавіка ў Манькавіцкім сельскім Доме культуры прайшоў адборачны першы тур раённага конкурсу эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы. Навучэнцы аб’яднанняў “Музыкальная капель” (педагог Каллаур А.В.) і “Веселые нотки” (педагог Харавец Г. А.) Цэнтра дзіцячай творчасці г. Століна таксама прынялі ўдзел у першым адборачным туры. Першы тур праводзіўся сярод калектываў і асобных выканаўцаў. Другі тур (заключнае мерапрыемства) пройдзе 12 мая 2019г. Спадзяемся, што навучэнцы нашага Цэнтра таксама прымуць удзел і ў другім туры.