Вясёлка ў дзявочых руках

07.03.2019

Падведзены вынікі абласной выстаўкі дзіцячай творчасці “Вясёлкавы калейдаскоп”, на якую былі прадстаўлены работы выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выкананыя ў разнастайных відах і тэхніках: вышыўка, выцінанка, тэкстыльнае пано, мастацкі роспіс па тканіне, шкле, салёнае цеста, бытавыя прадметы, пляценне з газетных трубачак, традыцыйныя і сучасныя лялькі і г. д. Прыемнымі сталі вынікі для ўдзельнікаў конкурсу Століншчыны.

Дыпломам ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны Сімончык Ганна, Кадоліч Дар’я, Вярба Ксенія - навучэнцы студыі “Скарбонка рамёстваў” (педагог Алена Крук), пераможцы 48 абласной выстаўкі дзіцячай творчасці “Вясёлкавы калейдоскоп”.

Дыпломаў І ступені Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці ўдастоены: у намінацыі “Кампазіцыя ў нацыянальным стылі”- калектыўная работа ўзорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка” (кіраўнік Валянціна Лёгкая); у намінацыі “Калядная кампазіцыя” - Дар’я Сімончык і Аліса Калавур, навучэнкі ўзорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка” (кіраўнік Валянціна Лёгкая); у намінацыі “Выцінанка” - Юлія Палешка і Ксенія Лузай студыі “Скарбонка рамёстваў” (кіраўнік Алена Крук) Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

З дыпломам ІІ ступені вярнулася з вобласці калектыўная работа аб’яднання па інтарэсах “АРТ-клас” (кіраўнік Іна Марчук) Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

Дыпломамі ІІІ ступені адзначаны работы Таццяны Дабрынец з аб’яднання па інтарэсах “Рукадзелле” СШ № 2 р. п. Рэчыца (кіраўнік Наталля Вабішчэвіч); Алесі Бобка з аб’яднання па інтарэсах “Цудоўны англійскі” Альшанскай СШ № 2 (кіраўнік Аліна Юркавец) і малюнак Ганны Бобка аб’яднання па інтарэсах “Вясёлая вясёлка” Альшанскай СШ № 2 (кіраўнік Алена Пашкевіч).