Районный фестиваль КВН

07.03.2019

Гэта гумар падымае сцяг…

На сцэне Столінскай дзяржаўнай гімназіі ў суботу 2 сакавіка прайшоў раённы фестываль Клуба вясёлых і знаходлівых “У будучыню з усмешкай!”.

У фестывалі прынялі ўдзел дзевяць каманд: “Дзеці Васіля” (сярэдняя школа № 3 г. Століна), “Максімум” (Веляміцкая сярэдняя школа), “Шостае пачуццё” (Глінкаўская сярэдняя школа), “Пазітыў” (Стружская), “ВЭМСОГ” (сярэдняя школа № 1 г. Давыд-Гарадка), “Дэвоны” (сярэдняя школа № 2 г. Століна), “Пятніца, 13” (сярэдняя школа № 2 г. Давыд-Гарадка), “Чырвоны перац” (гімназія), “Рубельштэйн” (Рубельская сярэдняя школа).

Каманды паказвалі адзін конкурс – прывітанне-візітоўка “Добры дзень! Гэта мы!”

У журы – першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вадзім Заруба, галоўны сецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Галіна Шугалевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Іван Шаламіцкі, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Наталля Катовіч і дырэктар Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці Людміла Леанавец.

Па колькасці выстаўленых журы балаў абсалютным чэмпіёнам стала каманда “ВЭМСОГ” (кіраўнік Алена Логвінава). Члены журы адзначалі моцныя бакі кожнага выступлення, цытавалі жарты, якія найбольш спадабаліся, і зыходзячы з гэтага, вызначылі лепшых у намінацыях. “Адкрыццё сезона” – “Дзеці Васіля” (кіраўнік Марына Навумовіч), “Камандны дух” - “Рубельштэйн” (кіраўнік Алена Вабішчэвіч), “Лепшая акцёрская ігра” - “Пятніца, 13” (кіраўнік Уладзімір Ракала), “Надзея сезона” - “Пазітыў” (кіраўнік Максім Александроў), “Аўтарская творчасць” - “Дэвоны” (кіраўнік Наталля Кананчук).

Падарункам РК ГА “БРСМ” за цудоўную акцёрскую ігру адзначана самая юная ўдзельніца каманды “ВЭМСОГ”.

13 сакавіка каманда “ВЭМСОГ” прадставіць Століншчыну на абласным фестываляў КВЗ у г. Брэсце. Пажадаем ёй поспеху!