Прынялi удзел у свяце журавiн майстры з Цэнтра дзiцячай творчасцi

05.11.2018

     4 лістапада, у пяты раз свята ў гонар журавін адбылося ў вёсцы Альманы. Цяпер яно стала міжнародным.

    Святочная праграма пачалася з харэаграфічнай кампазіцыі “Я збіраю журавіны” і тэатралізаванага шэсця ў накірунку святочнай сцэны. Балотная Гаспадыня, Журавінавы Кароль і Каралева, Альман і Альманка віталі альманцаў і гасцей фестывалю.

 Танцы, песні, частаванне стравамі з журавін, выставы-продажы вырабаў самадзейных майстроў, выставы бібліятэк, творчых гурткоў, сельвыканкамаў, цэнтра турызму, заказнікаў “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты” і іншыя  працавалі на працягу фестывалю.  Творчыя калектывы Століншчыны, а таксама іншых рэгіёнаў Брэстычны,  Украіны і Польшчы падтрымлівалі святочны настрой. 

   Удзел у свяце таксама прынялі педагогі Цэнтра дзіцячай творчасці. Культарганізатар Гудная А. В. сыграла Альманку, адну з галоўных роляў у тэатралізацыі і правяла гульнявую праграмму для дзяцей. Легкая В. М. і Санюковіч М. С прынялі удзел у выставы вырабаў майстроў. А вось Крук А. Д. з дапамогай аквагрымму змагла перадаць усім жадаючым яшчэ больш святочны настрой.

   Па заканчэнні фестывалю усе удзельнікі свята атрымалі Дыпломы за удзел у Міжнародным “ Фестывалі журавін”.