Раённая жнівеньская нарада

30.08.2018

Жнівеньская пленарная нарада педагагічных работнікаў раёна “Выхаванне і адукацыя падрастаючага пакалення: вопыт, праблемы, перспектывы” прайшла 29 жніўня. Педагогі Століншчыны паставілі задачы на новы навучальны год. 

    

    

Пляцоўка перад гарадскім Домам культуры ператварылася ў месца для пленеру юных мастакоў і выстаўку напрацовак дзіцячых садоў. За мальбертамі працавалі навучэнцы Цэнтра дзіцячай творчасці. Педагогі Марчук Iнна Ніколаеўна і Балавус Юрый Александравіч. У фае Дома культуры разгарнуліся выстаўкі перадавога вопыту педагогаў, так і творчых работ настаўнікаў, прысвечаных Году малой радзімы. Уражвалі букеты з агародніны і садавіны, выкладзеная карта Беларусі, на якой на месцы Столінскага раёна размясцілася сэрца, сцяг Беларусі з кветак, інсталяцыі беларускіх палеткаў, абшараў, вырабы прыкладнога мастацтва, беларускя хатка.