Тройца

01.06.2018

      У нядзелю 27 мая свята Тройцы і дзень вёскі адзначалі ў Вялікіх Арлах. Святочную праграмму пачаў пралог, які нагадаў траецкія  звычаі: удзельнікі прайшлі праз бярозавую арку і “пакуміліся”, каб год не сварыцца. Гасцей пачаставалі траецкімі стравамі – духмяным караваем, кашай і яечняй, што ўвасабляе здароўе, дабрабыт і здароўе будучых дзетак. Падарылі галінкі бярозы і клёну, каб муж і жонка былі ў пары, а незамужнім дзяўчынам надзелі на галаву бярозавыя вяночкі, каб знайшлі хутчэй сваю палавінку і выйшлі замуж. А далей была канцэртная праграмма, віншаванне і ўзнагароджванне заслужаных людзей Лядзецкага сельвыканкама.

      Тэатралізацыю траецкіх традыцый паказвалі творчы клуб  “Альтанка”, удзельнікам якога з`яўляецца культарганізатар Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці, Гудная Анжэліка Васільеўна.