Магія творчасці

28.03.2018

З пачатку сакавіка работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці экспануюцца ў выставачнай зале г. Століна (вул. Савецкая, 106).

З рознымі відамі творчасці і тэхнікай выканання наведвальнікаў знаёмяць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах “Чарадзейка” (кіраўнік Тамара Аляксееўна Валанцэвіч) – макрамэ і бісерапляценне, “Магія творчасці” (кіраўнік аб’яднання Вікторыя Генадзьеўна Ляпілкіна) – вырабы з лапікаў тканіны, “Арт-клас” (кіраўнік Іна Мікалаеўна Марчук) – роспіс па дрэве, “Чароўны дэкор” (кіраўнік Іна Уладзіміраўна Іваніна) – тапіярыі, пляценне з газетных трубачак, вырабы з прыродных матэрыялаў, “Скарбонка рамёстваў” (кіраўнік Алена Дзямідаўна Крук) – выцінанка, роспіс па шкле…

Вялікую цікавасць выклікаюць разьба па дрэве (кіраўнік аб’яднання Аляксандр юр’евіч камароў) і работы выяўленчага мастацтва (кіраўнік аб’яднання Юрый Аляксандравіч Белавус).

На выстаўцы таксама прадстаўлена індывідульная работа з бісерам хлопчыка з інваліднасцю Захара Паўловіча пад кіраўніцтвам Тамары Аляксееўны Валанцэвіч (клуб “Чарадзейка”).

Кожны жадаючы можа наведаць выстаўку, якая працягне сваю работу да сярэдзіны красавіка. Магчыма знаёмства з экспанатамі стане для некага штуршком для заняткаў ручной творчасцю альбо наведвання Цэнтра дзіцячай творчасці, каб з карысцю бавіць вольны час і асабістага задавальнення.

 Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара