Горад майстроў на кірмашы педагагагічных ідэй

03.03.2018

24 лютага 2018 года упершыню у нашым раёне праходзіла такое маштабнае мерапрыемства як ”Кірмаш педагагагічных ідэй”, якое адбылося на базе сярэдняй школы № 1 аграгарадка Альшаны. У Альшаны з’ехаліся педагогі і намеснікі кіраўнікоў  па выхаваўчай рабоце з навучальных устаноў Пінскага, Іванаўскага, Жыткавічскага і нашага раёнаў – усяго больш за 90 гасцей.

На кірмашы працаваў Горад майстроў, які прадстаўлялі цэнтры дзіцячай творчасці г. Століна і г. Давыд-Гарадка. Педагогі дадатковай адукацыі Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці праводзілі майстар-класы. Валянціна Мікалаеўна Лёгкая  падзялілася вопытам    стварэння народных лялек сваімі рукамі і расказала пра гісторыю ўзнікнення кожнай з іх, Алена Дзямідаўна Крук дэманстравала тэхналогію роспісу па шкле, Iна Уладзіміраўна Iваніна пазнаёміла з тэхнікай пляцення з паперы . Тут жа  была прадстаўлена маштабная  выстава работ гурткоўцаў і педагогаў цэнтра.

Вельмі цікава было прысутнічаць на майстар-класы, які праводзіла педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці і моладзі Пінскага раёна Наталля Васільеўна Марковіч пра  сучасныя накірункі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве “Фоаміран”.