РМО педагогов-организаторов

27.11.2017

“Фарміраванне духоўна-маральнай культуры дзіцяці ў дзіцячым грамадскім аб”яднанні”  - па такой тэме праводзіўся раённы метадычны семінар педагогаў-арганізатараў 27 лістапада 2017 года ў ДУА “Церабліцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад сярэдняя школа”

Удзельнікі семінару пазнаёміліся з багацейшай фальклорнай спадчынай палесскага куточка –вёскі Цераблічы, у якой беражліва захоўваюцца традыцыі і абрады продкаў.

Дзеці і педагогі падрыхтавалі для гасцей падарожжа ў мінулае: пазнаёмілі з традыцыямі, звязанымі з стварэннем і выкарыстоўваннем ручнікоў, якія ў выдатным выглядзе былі прадстаўлены на выставе і прапанавалі прадэгуставаць традыцыйныя беларускія стравы.

Асаблівую цікаўнасць праявілі педагогі да этнаграфічнага музея і размовы з яго стваральнікам і загадчыкам І.П.Супрунчыкам. Моцнае ўражанне атрымалі  таксама і ад самога будынка школы.

Дзякуй за гасціннасць і вопыт!