У дні школьных канікулаў

03.11.2017

Першага лістапада на базе Столінскай дзяржаўнай гімназіі прайшоў раённы збор актыву “Лідар новага пакалення”.

Як арганізаваць дзейнасць у піянерскай дружыне – гэтаму вучыліся дэлегацыі  навучальных устаноў раёна на запланаваных дзіцячым грамадскім аб’яднаннем “”Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” мерапрыемствах.  Для піянерскіх актывістаў былі арганізаваны пяць секцый, дзе вучобу праводзілі вопытныя педагогі-арганізатары і запрошаныя.

У секцыі “Рэспубліканская інтэлектуальна-творчая гульня “Пароль: - “Акцябронак”: тэрыторыя асобага значэння” працавалі Вольга Іванаўна Валчковіч (Асаўская сярэдняя школа) і Алена Віктараўна Сахвон (сярэдняя школа № 2 р. п. Рэчыца).

Старшыня савета раённай піянерскай арганізацыі Ірына Васільеўна Дабрыянец і Святлана Мікалаеўна Ляшкевіч (Веляміцкая сярэдняя школа) вялі заняткі ў секцыі “Рэспубліканскі конкурс парадна-цырыманіяльных атрадаў “Раўненне на сцяг!”

Тэма “Рэспубліканскі конкурс  агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабра!” раглядалася пад кіраўніцтвам Алены Іванаўны Логвінавай (сярэдняя школа № 1 г. Давыд-Гарадка) і намесніка дырэктара Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Ніны Канстанцінаўны Пульман.

Аб ролі сродкаў масавай інфармацыі і школьнага друку гутарку вялі былы рэдактар раённай газеты “Навіны Палесся” Валянціна Васільеўна Мірановіч і адказны сакратар газеты Галіна Васільеўна Гашчук у секцыі “Рэспубліканскім творчым праектам юных карэспандэнтаў “Піянерскі прэс-экспрэс”.

Вопытам рэспубліканскіх дабрачынных акцый “Цуды на Каляды”, “Дзеці – дзецям” і “Ад сэрца – да сэрца” дзяліліся з рабятамі Вольга Іванаўна Якуновіч (Беражноўская сярэдняя школа) і Ала Рыгораўна Васілевіч “Церабяжоўская сярэдняя школа).

Пасля работы секцый усе дэлегаты сабраліся ў актавай зале, дзе дзіцячыя лідары дзяліліся атрыманымі ведамі.

-          Раённы збор актыву дзіцячай піянерскай арганізацыі спрыяе выяўленню і развіццю лідарскіх якасцяў у падрастаючага пакалення, стварэнню кадравага патэнцыялу для дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, - гаворыць Ірына Васільеўна Дабрыянец. – Атрыяманыя веды, уменні і навыкі фарміруюць правільныя адносіны да піянерскіх сімвалаў, атрыбутаў і рытуалаў, што садзейнічае ідэалагічнаму, маральнаму і эстэтычнаму выхаванню членаў БРПА.