Интеллектуальный турнир по игре "Что? Где? Когда?" «Золотая осень»

21.10.2017

21 кастрычніка на базе сярэдняй школы № 3 г. Століна ў рамках міжнароднага асінхроннага турніру па гульні “Што? Дзе? Калі?” “Залатая восень” прайшоў марафон інтэлектуальнай творчасці сярод навучэнцаў 5-7 класаў.

За званне самай інтэлектуальнай змагаліся 36 каманд школ раёна, у кожнай камандзе – па шэсць ігракоў.

Юных знатакоў перад пачаткам гульні вітаў настаўнік Альшанскай сярэдняй школы № 1 Ігар Анатольевіч Скрабец, для якога інтэлектуальныя гульні не проста работа, а хобі і нават лад жыцця.

За ходам гульні сачылі строгае журы з ліку педагогаў дадатковай адукацыі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці і педагагічных работнікаў школ раёна, але і незалежныя назіральнікі. Словам, усё, як у тэлевізійнай гульні з аналагічнай назвай. Вядучая - кіраўнік клуба інтэлектуальных гульняў Столінскага РЦДТ Ірына Васільеўна Дабрыянец чытае пытанне, хвіліна на абмеркаванне – і карткі з адказамі “ластаўкі” нясуць у падліковую камісію, а вядучая аб’яўляе правільны адказ.

У ходзе турніру было сыграна 20 пытанняў. Найбольшую колькасць балаў – 9 – набрала каманда “Сур’ёзны аргумент” Хорскай сярэдняй школы (кіраўнік Наталля Уладзіміраўна Веляшкевіч). Па сем ачкоў у каманд “Максімум” Беражноўскай сярэдняй школы (кіраўнік Вольга Іванаўна Якуновіч) і “Падарожнікі па ведах” Рамельскай сярэдняй школы (кіраўнік Вольга Іванаўна Струг). У залежнасці ад рэйтынгу пытанняў гэтыя каманды занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Дзесяць каманд зарабілі па шэсць ачкоў.

Другі турам марафона была гульня “Медыя-азбука”. З 33 пытанняў-карцінак трэба было адгадаць зашыфраваныя словы на кожную літару алфавіта. З гэтай задачай рабяты справіліся значна лепш. На 30 пытанняў правільна адказалі дзве каманды: “Рубін” Альшанскай сярэдняй школы № 2 (кіраўнік Анатоль Аляксандравіч Свірыдчук) і “Паехалі” Асаўской сярэдняй школы (кіраўнік Вольга Мікалаеўна Валчковіч). Астатнія каманды набралі па 25-29 балаў, а самы ніжэйшы – 23 балы.

Па выніках гульні  “Што? Дзе? Калі?” на асінхронным абласным турніры будуць вызначаныя мацнейшыя каманды для ўдзелу ў рэспубліканскім сінхронным турніры Брэсцкай вобласці.