IV рэспубліканскi агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”

10.03.2017

Больш за дзясятак узнагарод атрымалі па выніках удзелу ў абласным этапе IV рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі Століншчыны.

Фіналісты абласнога этапу конкурсу. Фота са старонкі гурта у ВК

    Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья дырэктар Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Людміла Леанавец, раённы этап конкурсу “Прывітанне, свет!” стартаваў у снежні мінулага года. Ў сярэдзіне студзеня ў Пінску прайшоў занальны этап, а ў апошнія дні лютага ў Брэсце выступілі лепшыя з лешых.

–  Вельмі прыемна, што конкурсныя работы ўдзельнікаў са Століншчыны адзначаны ўзнагародамі, – кажа Людміла Леанавец. –  Конкурс праходзіць адзін раз у два гады. Столінскі раён яшчэ не меў столькі узнагарод у конкурсе “Прывітанне, свет!”. Таму асабліва прыемна, што ў гэтым годзе наша праца так высока адзначана. 

    Па выніках конкурсу ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” дыпломам І ступені ўзнагароджана ўзорная студыя народных промыслаў “Вышыванка” Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Валянціна Лёгкая). Дыпломам ІIІ ступені ў аналагічнай намінацыі адзначана праца студыі “Скарбонка рамёстваў” гэтай жа ўстановы (кіраўнік Алена Крук).

   Матэрыялы выставы дзіцячай творчасці =Kazki.by=. Фота з сайта cmt.brest.by

Дыпломам І ступені за інавацыйную тэхніку выканання адзначана праца ўдзельніка аб’яднання па інтарэсах “Фантазія” Хотамельскай СШ Яўгенія Каляды (кіраўнік Святлана Каляда).

    Па выніках конкурсу ў намінацыі  “Харэаграфічная творчасць” (народны сцэнічны танец) дыплом ІІ ступені атрымаў ансамбль танца “Карамель” Столінскага раённага ЦДТ (педагог Алена Казеня, у намінацыі  “Фальклорная творчасць” дыплом  ІІІ ступені  прывезлі  ўзорны ансамбль фальклорнага танца “Палескiя плясуны” і народны ансамбль народнай музыкі “Вятліца” СШ № 2 г. Століна (педагогі – Іван Лёгкі, Генадзь Копка).

   Ансамбль танца =Карамель= стаў прызёрам конкурсу. Фота со старонкі ў ОК А.Казеня

Граматамі Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці адзначаны яшчэ восем удзельнікаў і творчых калектываў. Акрамя таго, дыпломам фіналіста за ўдзел у абласным конкурсе “Казкі booktrailer” за буктрэлер “Несцерка” ўзнагароджана Ганна Дульская, якая займаецца ў Столінскім ЦДТ пад кіраўніцтвам Наталлі Дульскай.

    У конкурсе “Прывітанне, свет!” паказалі сваё майстэрства каля 5000 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Са Століншчыны ўдзел у конкурсе ўзялі каля сотні чалавек.