У дні школьных канікулаў. Свята інтэлекту, розуму і юнацтва.

08.11.2016

Свята інтэлекту, розуму і юнацтва

Так можна сказаць пра абласны сінхронны чэмпіянат па гульні “Што? Дзе? Калі?”, які прайшоў  5 лістапада на базе сярэдняй школы № 3 г. Століна. Актавая зала ўмясціла 39 каманд інтэлектуалаў з розных школ Століншчыны. У 11 гадзін быў дадзены старт спаборніцтвам па адных і тых жа пытаннях сярод старшакласнікаў ва ўсіх гарадах Брэсцкай вобласці.

Здавалася, як можна справіцца з такой  (больш за 200 гульцоў)  аўдыторыяй. Аднак умовы гульні ставяць усё на сваё месца, як у знакамітай тэлегульні “Што? Дзе? Калі?”. Вядучая Ірына Васільеўна Дабрыянец, кіраўнік клуба знатакоў “Альтэрнатыва” Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці чытае пытанне – адна хвіліна на абмеркаванне ў камандах – і бланк з адказам перадаецца ў судзейскую камісію, створаную з ліку педагогаў ЦДТ і кіраўнікоў інтэлектуальных клубаў школ. Хвіліны абмеркавання пытанняў строга кантралюе захавальнік  часу.

Рабяты сыгралі тры туры па 12 пытанняў. За кожны правільны адказ налічваўся адзін бал, а пры роўнай колькасці балаў улічвалася катэгорыя складанасці пытанняў.

Такім чынам, па выніках трох тураў лепшы вынік – 16 балаў - у каманды “Парніковы эфект” (Альшанская сярэдняя школа № 1, кіраўнік Ігар Анатольевіч Скрабец). На другім месцы каманда “Розуму палата” (Фядорская СШ, кіраўнік Ніна Анатольеўна Савецкая). Па 14 балаў зарабілі каманды “Імправізацыя” (СШ № 2 р. п. Рэчыца, кіраўнік Таццяна Васільеўна Кужко), “HoroDance” (Гараднянская СШ, кіраўнік Наталля Васильещна  Літвінчык) і “Next” (Стружская СШ, кіраўнік Марына Уладзіміраўна Бокша).

Па выніках сінхроннага чэмпіянату лепшыя каманды Брэсцкай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія адбудуцца ў студзені 2017 года ў Пінску.

Як стала вядома, прахадны бал на рэспубліканскі  чэмпіянат для юниёрских каманд (10-11 класаў) – 12, для ювенальных каманд (8-9 класаў) – 11 балаў.

         

            Каманда Столінскага ЦДТ                       Каманда Столінскага ЦДТ "Перезагрузка"

         "Ностра Виктория ин канкодория"   

  
           

               Каманда "Парніковы эфект"                     У час абмеркавання

                  Альшанская СШ №1