Свята піянерскай песні

13.06.2016

Свята піянерскай песні

Святам піянерскай песні “Крылатыя арэлі” ў Столінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці ў мінулую пятніцу, 20 мая 2016 года, адзначылі Дзень піянерскай дружбы.

Адкрыла канцэртную праграму выступленне агітбрыгады “Наш час” дружыны “Піянерская планета Церабяжоўскай сярэдняй школы (педагог-арганізатар А. Р. Васілевіч). Рабяты – пераможцы раённага этапу агляду-конкурсу “Запалі касцёр дабра”. Са сваёй праграмай піянеры былі ўдзельнікамі абласнога конкурсу.

На адкрытым паветры перад Цэнтрам творчасці сваімі талентамі парадавалі каманды піянерскіх дружын “Рэспубліка Дружба” сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца (педагог-арганізатар А. В. Сахвон), “Сонейка” сярэдняй школы № 2 г. Століна (кіраўнікі Т. Я. Дзенісовіч, Н. С. Мазоль, І. М. Якімчук), імя Мікалая Якімава сярэдняй школы № 3 р. п. Рэчыца (кіраўнік С. Л. Бардзюк) і імя Юрыя Гагарына Столінскай дзяржаўнай гімназіі (кіраўнік Г. А. Харавец).

Старшыня раённага савета дзіцячага грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Ірына Васільеўна Дабрыянец павіншавала ўсіх са святам і ўручыла Ганаровыя граматы за ўдзел.

Галіна ГАШЧУК