Финальная игра школьных команд КВН

11.05.2016

Вецер КВЗ

  Шостага мая ў актавай зале Столінскай гімназіі адбылася фінальная гульня школьных каманд Клуба вясёлых і знаходлівых сезона 2016 года па тэме «Моладзь. Творчасць. Гумар!»

На фінальную гульню былі запрошаны каманды, якія паспяхова пераадолелі фестывальны этап, які праходзіў 26 лютага 2016 года. Аднак з сямі  каманд на фінал прыехалі толькі дзве каманды - «ВЭМСАГ» (сярэдняя школа № 1 г. Давыд-Гарадка, кіраўнік Алена Іванаўна Логвінава, капітан Назар Місюра) і «Хоррордэнс» (Гараднянская сярэдняя школа, кіраўнік Артур Язубец, капітан Аляксей Палешка). Каманды «Нанайцы» (Столінскі цэнтр дзіцячай творчасці), «Дежавю» (Стружская сярэдняя школа), «Максімум» (Рубельская сярэдняя школа), «Чырвоны перац» (Столінская гімназія) і «Дэманы» (сярэдняя школа № 2 г. Століна) выехалі на аздараўленне.

Тым не менш каманды спаборнічалі паміж сабой у конкурсах: прывітанне-візітоўка «Добры дзень, гэта мы!», біятлон «Гумар супраць крызісу» і фінальная песня «Маладзёжны пазітыў».

З лікам 44:39 (набраныя  камандамі балы) перамог «ВЭМСАГ».

У прывітанні каманда «Хоррордэнс» жартавала, што ім не шанцавала падняцца вышэй за трэцяе месца. Але ў кожным жарце ёсць толькі доля  жарту. Па іроніі лёсу цяпер яны сталі другімі.

Каманда «ВЭМСАГ» узнагароджана Кубкам і дыпломам аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта грамадскага аб”яднання «БРСМ».

Каманда  «Хоррордэнс» адзначана дыпломам аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта грамадскага аб”яднання «БРСМ» у намінацыі «Камандны дух».