Мы - молодые

14.03.2016

Лідар-2016

У актавай зале Столінскай дзяржаўнай гімназіі ў суботу 12 сакавіка адбыўся раённы агляд-конкурс “Лідар года-2016”. Пазмагацца за гэты тытул сабраліся самыя актыўныя, ініцыятыўныя, гатовыя тварыць і кожны дзень пакараць усё новыя і новыя вяршыні.

Першапачаткова ўдзельнікі агляду-конкурсу прайшлі ўнутрышкольны і адборачны (завочны) этапы. Па выніках завочнага этапа вызначыліся фіналісты: вучань 11 класа сярэдняй школы № 3 г. Століна Максім Калавур, вучаніца 11 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Яна Канеўская, вучаніца 10 класа Стружскай сярэдняй школы Настасся Яхнавец, вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 2 г. Століна Вікторыя Дроздзік, вучань 9 класа сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка Канстанцін Чэх, вучаніца 11 класа Белавушскай сярэдняй школы Алёна Храпіцкая, вучаніца 8 класа Сямігосціцкай сярэдняй школы Настасся Казуля, вучаніца 11 класа Церабяжоўскай сярэдняй школы Дар’я Ракала. Яны выйшлі на сцэну, каб даказаць, што сапраўдныя лідары – эрудзіраваныя, таленавітыя, вясёлыя. Ім давялося прайсці яшчэ тры конкурсы: самапрэзентацыя “Мая грамадзянская пазіцыя”, “Інтэлект – лепшы брэнд” і “Лідар-сюрпрыз”.

Расказваючы пра сябе, канкурсанты выкарыстоўвалі мультымедыйныя прэзентацыі, дэманстравалі свае дасягненні, творчыя здольнасці , адлюстроўвалі свой светапогляд як прадстаўніка пэўнага маладзёжнага грамадскага аб’яднання.

У конкурсе “Інтэлект – лепшы брэнд” удзельнікам трэба было пагадзіцца альбо абвергнуць сцвярджэнні адносна лідарства ў дзіцячых грамадскіх аб’яднаннях, а “Лідар-сюрпрыз” – узаемадзеянне ў сістэме “Педагог – вучань” і магчымасць выступіць з творчым нумарам.

Разам з педагогамі Максім Калавур, Настасся Яхнавец, Настасся Казуля, Канстанцін Чэх, Яна Канеўская спявалі, Дар’я Ракала і Алёна Храпіцкая правялі гульні, Вікторыя Дроздзік – інтэлектуальны конкурс.

Дапускалася прысутнасць групы падтрымкі. Асабліва моцнай аказалася яна ў Яны Канеўскай, Алёны Храпіцкай, Максіма Калавура.

Па кожным заданні журы, куды ўвайшлі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, райкама ГА “БРСМ”, Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, выстаўлялі балы.

Найбольшую колькасць – 63 – атрымаў Канстанцін Чэх, які стаў пераможцам конкурсу “Лідар-2016”.

Усяго на адзін бал менш атрымалася ў трох канкурсантаў, якім прысвоены намінацыі: “Індывідуальнасць” – Яна Канеўская, “Актыўная жыццёвая пазіцыя” – Алёна Храпіцкая, “Інтэлект” – Дар’я Ракала.

Вікторыя Дроздзік прызнана лепшай у намінацыі “Палітра захапленняў”, Максім Калавур - “Лепшы сацыяльны праект”, Настасся Яхнавец – “Творчая асоба”, Настасся Казуля – “Артыстызм”.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Па выніках завочнага этапу дыпломамі ГА “БРСМ” узнагародджаны Соф’я Пратасавіцкая (Асаўская СШ), Яніна Наскевіч (Аздаміцкая СШ), Таццяна Дорах (СШ № 2 аг. Альшаны), Настасся Дзямко (Альгомельскі ВПК яслі-сад СШ), Настасся Петрусевіч (Церабліцкі ВПК яслі-сад СШ), Аляксандр Лысюк (Беражноўская СШ), Іна Коркаш (Варанёўская СШ) і Лія Ядлоўская (СШ № 2 г. Давыд-Гарадка).

Паўзы паміж конкурсамі запаўнялі музычнымі нумарамі навучэнцы Столінскай дзяржаўнай гіназіі (кіраўнік Галіна Аляксееўна Харавец) і Столінскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Лісавец Аляксандр Аляксеевіч).

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара