Бяспечны Новы год

28.12.2015

23 снежня ў актавай зале Столінскага раённага аддзела Міністэрства па надзвычыйных сітуацыях у межах рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” прайшоў навагодні ранішнік для навученцав Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці  .

У фае для шырокага кола гледачоў былі арганізаваны выстаўкі работ Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці і Столінскага РАНС “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.

На сустрэчу з навагоднім цудам запрашалі прадстаўнікі цэнтра дзіцячай творчасці, вадзілі разам з дзецьмі і іх бацькамі вясёлыя карагоды і заклікалі да новых святочных бяспечных прыгод. У госці да дзяцей і іх бацькоў завіталі Зіма са Сняжынкамі, Баба Яга і Карлсан, Шапакляк і сем разбойнікаў, вясёлыя скамарохі, Снягурка і Дзядуля Мароз і іншыя героі святочнай праграмы.

Цікавыя загадкі, займальныя гульні, навагоднія віктары, музычныя і танцавальныя нумары суправаджалі навагодняе дзейства. Радасць і добры настрой аб’ядналі выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці і шматлікіх гасцей, сярод якіх былі і дзеці, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, і дзеці, якія выхоўваюцца ў сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У канцы навагодняга ранішніка ўсе разам прывіталі ўдзельнікаў і арганізатараў мерапрыемства: аб’яднанне па інтарэсах “Тэатральны” (педагог Ірына Юр’еўна Строк), аб’яднанне па інтарэсах “Дамісолька” (педагог Наталля Рыгораўна Андрыкевіч), аб’яднанне па інтарэсах “Сцэнічнае майстэрства” (педагог Валянціна Фёдараўна Наскевіч).