Лідар новага пакалення

28.10.2015

У дні школьных канікулаў

Лідар новага пакалення

Гэтай тэме быў прысвечаны раённы збор актыву дзіцячага грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, які адбыўся 27 кастрычніка ў Столінскай дзяржаўнай гімназіі.

Мэта раённага збору актыву піянерскай арганізацыі - стварэнне ўмоў для эфектыўнай дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, выяўленне і развіццё лідарскіх якасцяў у падрастаючага пакалення, стварэнне кадравага патэнцыялу для дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. 

 

Піянеры з 33 устаноў адукацыі (189 навучэнцаў) вучыліся, як арганізаваць масавую справу, як правільна прымяняць піянерскія сімвалы, атрыбуты і рытуалы, што павінен ведаць і ўмець важаты і г. д. Усяго працавала сем сектараў: “Аргагнізатары масавых спраў”, “Атрадныя важатыя”, “Важатыя малодшых школьнікаў”, “Органы самакіравання”, “Сцяганосцы”, “Інфарматары, летапісцы, юныя карэспандэнты”, “Цімураўцы і валанцёры”.

Настаўнікамі ў сектарах выступалі метадыст  Н.К. Пульман,  старшыня  РС ГА “БРПА”  І.В.  Дабрыянец  РЦДТ г. Століна і творчыя педагогі -арганізатары ўстаноў адукацыі раёна   А. М. Бортнік (Фядорская СШ),  А. В. Сахвон  (СШ №2 р.п. Рэчыца),  А. Г. Васілевіч  (Церабяжоўская СШ),  А. І. Логвінава (СШ №1г. Д-Гарадка),  Ю.В.Хрушчынская (Хорская СШ), С. М. Ляшкевіч (Вялямічская СШ),  А. Г. Крупкевіч (Альшанская СШ №1), В. М. Валчковіч  (Асаўская СШ) , Н. М. Базар (Каладнянскі УПК я/с БШ), В. І. Якуновіч (Беражноўская СШ),  А. С. Сідарава (Дубайскі УПК я/с СШ).  

Сектар  “Органы самакіравання” 

  

Сектар   “Аргагнізатары масавых спраў”

 

Сектар “Атрадныя важатыя” 

 

Сектар  “Важатыя малодшых школьнікаў”

Сектар  “Сцяганосцы”

 

Сектар  “Інфарматары, летапісцы, юныя карэспандэнты”

 

Сектар   “Цімураўцы і валанцёры”

 

Пасля заняткаў у сектарах удзельнікі сбора  сабраліся ў актавай зале, каб падзяліцца думкамі аб атрыманых ведах. Яны гаварылі, што даведаліся шмат новага і карыснага, набылі новых сяброў, а атрыманыя на зборы веды і вопыт будуць выкарыстоўваць у сваіх піянерскіх дружынах.

 

Па выніках работы раённага збору піянерскага актыву прынята рашэнне