Абласны піянерскі збор

19.10.2015

Рэха падзеі

На  абласным піянерскім зборы 

На абласным піянерскім зборы  “ПіянерыіБеларусі - 25!” , які адбыўся 15 верасня 2015 года, Столінскі раён прадстаўляла піянерская дружына “Республика «Дружба» сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Алены Вітальеўны Сахвон і метадыста Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Ніны Канстанцінаўны Пульман. Ад піянерскай дружыны на абласны збор накіраваліся 10 піянераў і 10 акцябрат.

-          У піянерскім зборы, прысвечаным 25-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі прынялі ўдзел піянерскія дружыны Брэсцкай вобласці і г. Брэста,  -  расказвае Ніна Канстанцінаўна Пульман. - У Брэсце сабраліся самыя актыўныя піянеры і акцябраты. На базе  Брэсцкага  абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці на працягу ўсяго дня працавалі тэматычныя  выставы   "Калейдаскоп ідэй",  “Юны выратавальнік”, “ЮІР”,  сувенірны кірмаш, розныя гульнявыя пляцоўкі.  Таксама для рабят правялі забаўляльна-пазнавальныя акцыі супрацоўнікі МНС і актывісты БРСМ.

Гледачам была прадстаўлена канцэртная праграма ў рамках візітнай карткі”Маленькія зорачкі вялікай краіны”.  Акрамя таго, дзеці з усіх піянерскіх дружын  ва ўзросце 7-10  гадоў паспаборнічалі  ў  фінале абласнога конкурсу акцябрацкіх груп "Суперзорачка".  Для  каманд прыгатавалі  пяць  заданняў у выглядзе квэста “Пяць вяршынь”.  Каманды спаборнічалі па выкананні  заданняў у пяці пунктах рознай ступені цяжкасці -  “Вясёлыя рабяты”, “Спартыўныя рабяты”, “Дружныя рабяты”, “Разумныя рабяты”  і “Таленавітыя рабяты”.    У прыватнасці, удзельнікам трэба было  адгадаць і праспяваць папулярныя дзіцячыя песні, прабегчы эстафету, скласці пазлы, адказаць на бліц-пытанні, зрабіць сваімі рукамі віншавальную паштоўку. З усімі заданнямі акцябраты павінны справіцца разам і як мага хутчэй. За перамогу ў кожным конкурсе акцябраты атрымлівалі  зорачкі. Каманда, якая сабрала найбольшую колькасць узнагарод  і прызнаецца пераможцам спаборніцтваў. Каманда нашага раёна была ўзнагароджана ганаровай граматай за актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.

На піянерскім зборы працавала палявая кухня, таму нашы дзеці з задавальненнем адведалі салдацкай кашы. Завяршылася свята піянерскім вогнішчам,  якое  сімвалізуе вернасць сяброўству.

Па словах Алены Вітальены Сахвон,удзел у  такім мерапрыемствем садзейнічае фарміраванню актыўнай і адказнай пазіцыі членаў піянерскай дружыны,  развіццю лідарскага патэнцыялу, бо тыя піянеры і акцябраты, якія прадстаўлялі піянерскую дружыну, сваю школу ды і ўвесь раён на абласным піянерскім зборы,  захаваюць у памяці на доўгія гады тыя ўражанні, з якімі яны прыехалі з мерапрыемства.