Калейдоскоп событий

16.09.2015

У вясёлку творчасці вас запрашаем

З 7 па 13 верасня Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці правёў традыцыйны Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Сярэдняя школа № 3 г. Століна

У рамках Тыдня на базе сярэдняй школы № 3 г. Століна 9 верасня прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці для дзяцей, бацькоў і педагогаў.   У файе ўстановы адукацыі педагогі дадатковай адукацыі правялі свае майстар-класы.

У актавай зале сабралася шмат навучэнцаў і педагогаў.  Вядучыя святочнай праграмы,  Кацярына Пятроўна Харашун і  Ігар Алегавіч Харашун,  запрасілі ўсіх прайсціся  па вясёлкавых дарогах краіны  дзяцінства, каб  пазнаёміцца з аб’яднаннямі па інтарэсах, якія працуюць ў цэнтры творчасці.  Адкрылі свята сваім выступленнем Вольга Вабішчэвіч і Настасся  Ашуркевіч з аб’яднання па інтарэсам “Тэатральны”,  педагог Ірына Юр’еўна Строк.  Рабяты гэтага аб’яднання паказалі і расказалі, як весела праходзіць жыццё ў Цэнтры дзіцячай творчасці, а вядучыя пазнаёмілі з аб’яднаннямі, якія працуюць у дадзенай установе.

Каб падняць усім настрой, Дар’я Дульская і Іван Касперскі з  вакальнага аб’яднання “ДоМіСОЛЬкі”,  педагог Наталля Рыгораўна Андрыкевіч, выканалі  песню  “Першы крок”.  У выкананні чароўных удзельнікаў гэтага аб’яднання прагучалі песні “Лети лепесток”  і  “Бескозырка”.

Удзельнікі ансамбля танца “Карамель”  выканалі “Украінскі танец” , педагог Алена Валер’янаўна Казеня.

Працягам падарожжа ў свет дзяцінства і творчасці стала прадстаўленне вакальнай студыі “Музычная капель”, педагог Анжэліка Васільеўна Калавур. Удзельнікі вакальнай студыі выканалі песні “Сокал”, “Плакали зверюшки”, “Гляне сонца”, а ў выкананні Марыі Арсяновіч прагучала песня “Пиратский блюз”.

Адным з самых яркіх і эфектных нумароў стала выкананне “Восточного танца” ансамблем “Карамель”, педагог Алена Валер’янаўна Казеня.

Далей Барыс Адамавіч Прылуцкі прывітаў  навучэнцаў і педагогаў песняй “Лето пролетело”, а Анжэліка Васільеўна Калавур з суправаджэннем ансамбля танца “Карамель” выканала песню “Нас бьют, мы летаем”.

 Фінальным момантам  святочнай праграмы стаў гімн Цэнтра дзіцячай творчасці.


Цэнтр дзіцячай творчасці г. Столина

     Свае дзверы для гасцей 10 верасня адкрыў Цэнтр дзіцячай творчасці. На пляцоўцы ля ўстановы дадатковай адукацыі сабралася вялікая колькасць навучэнцаў пачатковых класаў з гарадскіх школ, для якіх былі арганізаваны майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі  Іны Уладзіміраўны Іванінай  “Волшебный декор” і “Декупаж”, Валянціны Мікалаеўны Лёгкай студыя “Вышыванка”,  Юрыя Аляксандравіча Белавуса “ИЗО”  і  “Батик”, Алены Дзямідаўны Крук “Творческая мастерская”, Кацярыны Пятроўны Гузіч  “Фабрика идей”, Юліі Вячаславаўны Шуляковай “Соломка” і Вікторыі Генадзеўны Ляпілкінай “Магія творчества”.  Дзеці падыходзілі да педагогаў, разглядалі вырабы выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці, спрабавалі самастойна зрабіць уласны выраб, маглі запісацца ў аб’яднанне, якое найбольш спадабалася.

Пасля для прысутных адбылася прэзентацыя вакальных і танцавальных аб’яднанняў Цэнтра дзіцячай творчасці.  Вядучыя, Кацярына Пятроўна Харашун і Анжэліка Васільеўна Калавур, запрасілі паслухаць песні ў выкананні вакальнага аб’яднання “ДоМіСОЛЬкі”,  педагог Наталля Рыгораўна Андрыкевіч і вакальнай студыі “Музыкальная капель”, педагог Анжэліка Васільеўна Калавур. Свае нумары падрыхтавалі прадстаўнікі аб’яднання па інтарэсах “Тэатральны”,  педагог Ірына Юр’еўна Строк і танцавальны ансамбль “Карамель”, педагог Алена Валер’янаўна Казеня. Гучалі песні ў выкананні Барыса Адамавіча Прылуцкага, які экспромтам запрасіў дзяцей выканаць усім вядомую песню пра Чабурашку і кракадзіла Гену.

Піянерыі – 25

11 верасня на пляцоўцы каля Цэнтра дзіцячай творчасці сабраліся актывісты ГА “БРПА” гарадскіх школ, каб прыняць удзел у гульні-падарожжы з элементамі арыентавання на мясцовасці “Піянерская рабінзанада”, прысвечанай святкаванню 25-годдзя ГА “БРПА”. Піянерскую дружыну імя Ю. Гагарына Столінскай дзяржаўнай гімназіі прадстаўляў атрад “Лідар”, педагог-арганізатар Ірына Рыгораўна Жэленгоўская; піянерскую дружыну “Сонейка” сярэдняй школы  № 2 г. Століна – “Эліта”, педагог-арганізатар Юлія Анатольеўна Апановіч; дружыну “Зараніца” сярэдняй школы № 3 г. Століна – “Піянерскія пяльмені”, педагог-арганізатар Марына Сяргееўна Навумовіч. Ад піянерскай дружыны “Рэспубліка Сяброўства” сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца прысутнічаў атрад “Полымя”, педагог-арганізатар Алена Вітальеўна Сахвон,  а ад дружыны імя Н. Якімава - атрад “Вясёлка”, педагог-арганізатар Наталля Віктараўна Зельманчук.

Ірына Васільеўна Дабрыянец прывітала прысутных, павіншавала са святам, пазнаёміла з умовамі гульні, а пасля прадставіла кіраўнікоў станцый. На станцыі “Піянерыя 21 стагоддзя” працавала Алена Вітальеўна Сахвон, “Выпрабаванне на з’яднанне” – Таццяна Мікалаеўна Хоміч і піянер-лідар Настасся Лічэўская, “Выбар снаражэння”- Людміла Мікалаеўна Леанавец і Вольга Муратава, “Пераправа” - піянеры-лідары  Мікіта Трапец і Фёдар Буката, “Піянерская азбука” – Ніна Канстанцінаўна Пульман, “Галоўны дакумент” – Юлія Анатольеўна Апановіч, “Прыкладны піянер” – Наталля Віктараўна Зельманчук, “ Мы – беларусы” – Галіна Васільеўна Гашчук, а на станцыі “З песняй у дарогу” – Алена Дзямідаўна Крук.

Піянерскім атрадам прапанавалі прайсці ўсе гэтыя станцыі, выканаць заданні, якія прапануюць кіраўнікі, каб вызначыць пераможцу гульні.

Мерапрыемства прайшло на пазітыве: дзеці прадэманстравалі не толькі свае веды аб  дзейнасці ГА “БРПА”, але і паказалі свой калектывізм, згуртаванасць, лідарскія якасці і дабразычлівасць.

У выніку пераможцай  гульні стаў  атрад “Полымя” сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца. Астатнія каманды узнагароджаны граматамі  Столінскага РЦДТ  за актыуны  удзел. Гэта атрады“Эліта” сярэдняй школы № 2 г. Століна, “Вясёлка” сярэдняй школы № 3 р. п. Рэчыца, “Лідар” Столінскай дзяржаўнай гімназіі,  “Піянерскія пяльмені” сярэдняй школы № 3 г. Століна.

ДАРЭЧЫ……………

У якасці музычных падарункаў у выкананні членаў піянерскіх атрадаў гучалі песні пра сяброўства і родны край, а атрад “Эліта” сярэдняй школы № 2 г. Століна падрыхтаваў невялічкія сувеніры  прадстаўнікам іншых піянерскіх дружын, каб яшчэ раз павіншаваць усіх сваіх сяброў са святам Піянерыі.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара