Нашы знатакі за межамі раёна

24.01.2020

У г. Пінску адбыўся трэці этап рэспубліканскага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”

За выхад у яго на Століншчыне змагаліся 40 каманд, ды толькі чатыры змаглі пераадолець неабходную планку набраных балаў. Гэта каманды “Парніковы эфект” Альшанскай сярэдняй школы № 1(кіраўнік Ігар Скрабец), “Клеvер” сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка (кіраўнік Алена Логвінава), “Матрыца” Асаўской сярэдняй школы (кіраўнік Вольга Валчковіч) і “Максімум+” Беражноўскай СШ (кіраўнік Вольга Якуновіч).

Пытанні былі цікавыя, падрыхтаваныя прадстаўнікамі БЛІК і гучалі ў аўдыязапісе. Рабяты задаволены гульнёй, паколькі паказалі лепшы вынік, чым у раённым этапе. Ды і ў цэлым знаходзяцца ў залатой сярэдзіне ўдзельнікаў інтэлектуальнага турніру.

Усяго ў вобласці сінхронна працавалі чатыры гульнявыя пляцоўкі. З іх 32 каманды знатакоў сустрэліся ў Пінску - з Іванаўскага, Драгічынскага, Лунінецкага і Столінскага раёнаў і горада Пінска.