Жывая класіка

22.05.2020

      З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадста, выхавання падрастаючага пакалення да лепшых узораў нацыянальнай літаратуры,

пашырэння чытацкага кругагляду у сакавіку-маі 2020 года праводзіўся завочны рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў  “Жывая класіка”.

        Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі наступных узроставых груп: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзяцей і моладзі.

        Дэвіз конкурсу –“Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар”.

У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прынялі ўдзел:

1-4 кл. – Свірыдчук Алена, ДУДА “Давыд-Гарадоцкі

цэнтр дзіцячай творчасці” ( аб’яднанне па інтарэсах “Чараўнікі” педагог Семянюк А.К.)

5-6кл. – Арсяновіч Ягор, ДУДА “Столінскі раённы

цэнтр дзіцячай творчасці” ( аб’яднанне па інтарэсах “Юны акцёр” педагог Комісава Т.М.)

7-8кл. – Мазоль Уладзіслава, вучаніца 7 класа, ДУА “Альшанская сярэдняя школа № 1” (педагог Мазоль А.М.)

9-11кл. – Пашкевіч Марыя, вучаніца 10 класа УА “Столінская дзяржаўная гімназія” (педагог Пашкевіч Г.Ф.)

         Па выніках абласнога агляду Дыпломамі 3 ступені Упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны Свірыдчук Алена, ДУДА “Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці” ( аб’яднанне па інтарэсах “Чараўнікі” педагог Семянюк А.К.) і Арсяновіч Ягор, ДУДА “Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” (аб’яднанне па інтарэсах “Юны акцёр” педагог Комісава Т.М.)

         Нашы пераможцы чыталі творы паэтаў-землякоў – Ларысы Вырко і  Васіля Казачка.

 

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з узнагародамі

і жадаем далейшых поспехаў!