Районный смотр-конкурс художественного плаката и рисунка «Опасность - СПИД»

03.12.2020

 

Гэта тычыцца нават тых, каго не тычыцца

Такую назву мае адна з работ, прадстаўленая на конкурс мастацкага плаката і малюнка “Небяспека – СНІД” у межах маладзёжнай акцыі да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу.

Вынікі раённага этапу днямі падведзены арганізатарамі – прадстаўнікамі  аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, аддзела па адукацыі сумесна з раённым цэнтрам эпідэміялогіі і гігіены.

Мэта конкурсу – адлюстраваць глабальную праблему ВІЧ/СНІД, прыцягнуць увагу моладзі да існуючай пагрозы, павысіць інфармаванасць маладых людзей па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, сфарміраваць бяспечныя і адказныя паводзіны, талерантнае стаўленне да людзей, якія жывуць з ВІЧ, а таксама прапаганда добраахвотнага тэсціравання на ВІЧ.

Для даведкі: На 1 верасня 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 30126 ВІЧ-інфіцыраваных ( 01.09.2019 – 28398), у тым ліку у Брэсцкай вобласці – 2320 (01.09.2019 – 2157), у тым ліку ў Столінскім раёне – 68 (01.09.2019 – 61). Моладзь найбольш падвергнута пагрозе інфіцыравання. Сярод ВІЧ-інфіцыраваных у Брэсцкай вобласці ўзроставая група 15-29 гадоў складае 37 працэнтаў.

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы 31 агульнаадукацыйнай школы, устаноў дадатковага навучання – Столінскага і Давыд-Гарадоцкага цэнтраў дзіцячай творчасці, Столінскай і Рэчыцкай дзіцячых школ мастацтваў; навучэнцы Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа і Столінскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Работы былі прадстаўлены ў намінацыях: малюнак, плакат, калаж.

Сярод вялікай колькасці работ журы вызначыла лепшыя. Іх аўтары  - Вера Яхнавец (Атвержыцкі ВПК яслі-сад базавая школа), Дар’я Савашынская і Крысціна Арэшка(Рэчыцкая школа мастацтваў), Алеся Смольская і Лізавета Настаева (Столінскі каледж), Вікторыя Пашкевіч і Арцём Белавус  (Столінская ДШМ), калектыўная работа 11 класа Столінскай гімназіі, Анастасія Сергеюк (Столінскі РЦДТ). Яны атрымаюць узнагароды арганізатараў агляду-конкурсу.

Дыпломамі за ўдзел будуць адзначаны Уладзіслаў Самуйлік (Столінскі РЦДТ), Таццяна Ачапоўская (Церабліцкі ВПК яслі-сад сярэдняя школа), Ганна Мішкова (Альгомельскі ВПК яслі-сад сярэдняя школа) і Дар’я Белавус (Стружская сярэдняя школа).

Дзевяць лепшых, па меркаванні журы, работ накіраваны  ў Брэсцкі абласны ЦГЭіГЗ для ўдзелу ў абласным этапе агляду-конкурсу.