Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст»

22.11.2020

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст»

17 лістапада 2020 года адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст» у анлайн-фармаце, арганізатарамі якой выступілі Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Удзельнікі канферэнцыі пазнаёміліся з тэарэтычным, практычным і інавацыйным вопытам па рэалізацыі праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на прыкладзе дзейнасці больш за 60 адукацыйных устаноў рэспублікі і г. Мінска, які быў прадстаўлены ў анлайн-фармаце.

У навукова-практычнай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 120 чалавек, у тым ліку і дырэктар Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Леанавец Людміла Мікалаеўна з тэмай “Захаванне і развіцце мясцовай традыцыйнай народнай культуры у Столінскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці”. На выніковым пасяджэнні была выпрацавана рэзалюцыя, якая прадугледжвае далейшае супрацоўніцтва ў галіне этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі.