Республиканский синхронный чемпионат по игре "Что? Где? Когда?"

22.03.2021

Рэспубліканскі сінхронны чэмпіянат па гульні “Што? Дзе? Калі?” адбыўся 20 сакавіка на базе гімназіі № 1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска, дзе сустрэліся 18 каманд з Лунінецкага, Столінскага і Пінскага раёнаў і г. Пінска.

Адначасова гульня праходзіла сярод 300 каманд на 20 пляцоўках краіны. Былі разыграны 45 пытанняў у тры туры.

Століншчыну на чэмпіянаце прадстаўлялі  чатыры каманды: “Эрудыт” (Фядорская сярэдняя школа), “Парніковы эфект” (Альшанская сярэдняя школа № 1), “Змей Гарыныч” (сярэдняя школа № 2 р. п. Рэчыца) і “Next” (Стружская сярэдняя школа).

Лепшы вынік сярод столінскіх каманд паказаў “Эрудыт”, аказаўшыся на шостым месцы на пінскай пляцоўцы. Вось імёны фядорскіх знатакоў: Мікіта Мельніковіч, Антон Макіявец, Вадзім Еська, Паліна Рочава, Ганна Пашкевіч, Ганна Шульжык і Дар’я Шульжык. А трэніруе каманду настаўнік геаграфіі Алег Калоша.

Усяго на адно ачко менш у каманды “Next”.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі гэтай каманды.

Павел Ляшко: “Гульня была захапляючая, атмасфера прыемная і добрая”.

Аліна Мароз: “Вельмі цікава было праверыць свае веды і ў цэлым логіку. Вынік аказаўся даволі нядрэнным”.