“Спакон вякоў мне засталася спадчына”

26.05.2021

   23 мая да Міжнароднага дня музеяў і Еўрапейскага дня паркаў работнікамі Столінскага раённага краязнаўчага музея  ў парку “Манькавічы” быў арганізаваны музейны фэст . У гэтым годзе ён прайшоў  пад дэвізам “Спакон вякоў мне засталася спадчына”.

   Мерапрыемства пачалося з цікавых народных гульняў для маленькіх наведвальнікаў. Далей наведвальнікам музея і гасцям мерапрыемства прапанавалі паглядзець тэатралізаванае дэфіле традыцыйных і стылізаваных строяў Століншчыны, удзел у якім прыймала культарганізатар цэнтра дзіцячай творчасці г. Століна Гудная А. В. Удзельнікі ўзорнай студыі народных промыслаў  “Вышыванка” Столінскага РЦДТ пад кіраўніцтвам Валянціны Легкай прадэманстравалі сваю калекцыю нацыянальнага адзення і пазнаемілі з дзейнасцю студыі. На адрас Валянціны Легкай прагучалі словы ўдзячнасці за значны ўклад у захаванне нашай непаўторнай народнай спадчыны.

   У час мерапрыемства можна было пазнаёміцца з ганчарнымі вырабамі, падзелкамі ручной работы, набыць цацкі, сувеніры на памяць.