Памяць мацней за час

29.10.2021

Памяць мацней за час

Сямёра  выхаванцаў Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці прынялі ўдзел у патрыятычным конкурсе “Памяць мацней за час”, прысвечаным 80-годдзю пачатку контрнаступлення савецкіх войск пад Масквой у час Вялікай Айчыннай вайны.

Дзеці пісалі сачыненні  на тэму “Раскажы пра свайго героя” і прымалі ўдзел у конкурсе “Намалюй свайго героя”, у якіх расказвалі пра родных людзей, на лёс якіх выпала вайна.

І вось першыя ўзнагароды. Дыпломамі лаўрэатаў  і памятнымі медалямі за ўдзел у конкурсе ўзнагароджаны Аляксандр Леанавец - вучань пятага класа Столінскай гімназіі і Карына Марчук – вучаніца дзявятага класа сярэдняй шкоы № 2 г. Століна. Падзячным лістом адзначана дырэктар ЦДТ Людміла Леанавец.

Уручыў узнагароды кіраўнік пошукавага руху Іркуцкага абласнога аддзялення Усерасійскай грамадскай арганізацыі “Баявое братэрства” палкоўнік запасу Міхаіл Паюта. Пры садзейнічанні “Баявога братэрства” выйдзе серыя зборнікаў з расказамі ўдзельнікаў конкурсу, куды ўвойдуць творчыя работы і нашых дзяцей.