Вынік абласнога этапу II рэспубліканскага конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»

16.03.2022

 

Адпаведна з Канцэпцыяй і Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі, Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка” і прысвечанага Году народнага адзінства з мэтай патрыятычнага і духоўна – маральнага выхавання праз далучэнне да кашкоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва у лістападзе 2021 г.– красавіку 2022 г.  праводзіцца II рэспубліканскі конкурс праектаў «Нашчадкі традыцый».

      Конкурс праводзіцца па   намінацыях:

      народная дэкаратыўна – прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць;

      фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць;

      народная творчасць: традыцыі і сучаснасць;

     У конкурсе праектаў «Нашчадкі традыцый» прынялі ўдзел навучэнцы ўзорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка”, педагог Лёгкая В.М.,  у намінацыі  “Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць”. На абласны этап конкурсу быў прадстаўлены  праект “Зберагаем традыцыі. Жывём сучасным. Творым будучыню”, які па вынікам абласнога этапу узнагароджаны Дыпломам 1 ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і прымае ўдзел ў рэспубліканскім конкурсу.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!