Фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”

28.03.2022

З мэтай падтрымкі і захавання багатай самабытнай культуры Століншчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі у сакавіку прайшоў раённы этап VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” у дыстанцыйнай форме. У свяце прынялі удзел калектывы з 12 устаноў сярэдняй адукацыі і 2 устаноў дадатковай адукацыі.  Удзельнікі свята прадставілі на суд журы больш за 35 нумароў народнага фальклору па намінацыях: фальклорная музыка, танцы, спевы, тэатры, абрады, гульні, фальклорны касцюм, навукова-даследчыя работы навучэнцаў, рэгіянальныя традыцыйныя стравы, народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, аўтэнтычныя рэчы “Музейны куток”, майстар-классы навучэнцаў-майстроў народных промыслаў. Рэпертуар фальклорных калектываў, музычных інструментальных ансамбляў складаўся з адноўленых і бытуючых узораў каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавых песень, старадаўніх рознажанравых музычных найгрышаў, вуснай народнай творчасці, ігрышч і г.д. Кожны калектыў праз свае песні, танцы, гульні здолеў раскрыць самабытную культуру продкаў сваёй мясцовасці.

Пераможцы раённага фестывалю будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі і прадставяць Столінскі раён у занальным этапе VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.

Жадаем поспехаў!!!!