Юныя мадэльеры

15.04.2022

9 красавіка юныя мадэльеры аб’яднання па інтарэсах “Магія творчасці” Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці прынялі ўдзел у адкрытым фестывалі-конкурсе моды "Brest junior fashion", які прайшоў у Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры моладзёжнай творчасці. На чале з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Магія творчасці” Вікторыяй Ляпілкінай яны стварылі калекцыю сумак “Дамскі сакрэт”. Што ні сумка – то шэдэўр.

 -Каля месяца мы працавалі з дзяўчатамі. Задумка была такая, каб сумкі атрымаліся сучанымі і этнічнымі, – расказвае Вікторыя Генадзьеўна. – Шукалі падыходзячыя малюнкі ў інтэрнэце, выдумвалі самі. Самае галоўнае тое, што мы далі новае жыццё старым рэчам. А вось усе элементы, якімі ўпрыгожаные нашы вырабы, вязалі кручком і прышывалі.

Над “піарам” нашай калекцыі, гэта значыць прадстаўленнем, працавала педагог-харэограф Ірына Ханавец. А дэманстравалі калекцыю Дар’я Шушко, Вікторыя Дзянісенка, Дар’я Стоўба, Дар’я Пракапчук, Аліна Дабрынец, Ангеліна Гудная. Дзяўчаты ўпершыню былі на гэтым конкурсе, таму ім было цікава. Паверце, было на што паглядзець, – расказала Вікторыя Генадзьеўна.

З конкурса прывезлі Дыплом фіналіста і мядаль.

Віншуем удзельнікаў фестывалю і жадаем новых ідэй!