Я родным краем ганаруся

22.08.2022

 

            У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год з мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей і моладзі установай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” праводзіцца рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”, прысвечаная Году гістарычнай памяці. У перыяд з 13 па 20 чэрвеня быў праведзены абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурса, у якім прынялі ўдзел 436 чалавек – навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці ва ўзросце ад 4 да 25 гадоў. Ад Столінскага раёна было адпраўлена 20 творчых работ Столінскага і Давыд-Гарадоцкага цэнтраў дзіцячай творчасці, 7 з якіх сталі пераможцамі і прызёрамі і ўзнагароджаны Дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў розных намінацыях:

У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”

Дыплом 1 і 2 ступені:

-узорная студыя народных промыслаў “Вышыванка”, педагог Лёгкая В.М., ДУДА “Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”

Дыплом 1 ступені:

- Барнацкая Алеся, аб’яднанне па інтарэсах “Юны ганчар”, педагог Казачок В.А., ДУДА “Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”

У намінацыі “Мастацкая фатаграфія”

Дыплом 1 ступені:

- Бондар Максім, аб’яднанне па інтарэсах “ПраФота”, педагог    Кузьміч А.У., ДУДА “Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці” Столінскага раёна

Дыплом 2 ступені:

-Крупкевіч Мікіта, аб’яднанне па інтарэсах “ПраФота”, педагог Кузьміч А.У., ДУДА “Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці” Столінскага раёна

Дыплом 3 ступені:

- Ядлоўская Лізавета, аб’яднанне па інтарэсах “ПраФота”, педагог Кузьміч А.У., ДУДА “Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці” Столінскага раёна

У намінацыі “Літаратурнае мастацтва”

Дыплом 2 ступені:

- Пупенак Паліна, аб’яднанне па інтарэсах “Тэатр “Міраж”, педагог Наскевіч В.Ф., ДУДА “Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”

Пераможцы абласнога этапа прымуць ўдзел ў рэспубліканскім (заключным) этапе выставы-конкурса, які будзе праводзіцца ў верасні 2022 года.

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў!